«Інфармацыйная блакада»



З 24 чэрвеня ў Гомелі разглядаюць крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Ігара Лосіка, Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча.

Іх судзяць у закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА. Пасяджэнні адбываюцца  з аўторка па пятніцу, іх расклад распісаны да 31 жніўня. У справе 177 тамоў. Пра акалічнасці суду даведацца нельга — адвакаты пад падпіскай аб неразгалошванні.

Маці Арцёма Сакава на гэтым тыдні атрымала ад сына тры кароткія лісты. «Пра судзілішча Арцём не піша.  Просіць нас не перажываць, бо самае страшнае ўжо было — пра што напісана ў кнігах. „Я той чалавек, які ўбачыў гэта не з кніг“, — так напісаў сын», — сказала Ларыса Сакава.

Беларускае Радыё Рацыя