Інгрыда Шыманіце: Лукашэнка здрадзіў свайму народу
Інгрыда Шыманіце, прэм’ер-міністарка ўраду Літвы, на Форуме Каліноўскага выказалася пра вайну Расеі супраць Украіны і ўдзел у ёй беларускіх уладаў.

„Сёння беларускі дыктатар, баязлівец, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі, не толькі пасадзіў у турмы або выслаў свабодных жыхароў сваёй краіны. Ён канчаткова і незваротна здрадзіў свайму народу, зрабіў Беларусь — не тую, сапраўдную, а тую, якую ён з апошніх сіл спрабуе ўтрымаць у сваім кулаку, — саюзніцай крамлёўскай агрэсіі і плацдармам вайны Расеі супраць Украіны”.
Форум Каліноўскага сумесна праводзяць Сейм Літоўскай рэспублікі і Офіс дэмакратычнага лідара Беларусі Святланы Ціханоўскай.
