„Іншыя краіны Еўропы адчуваюць рост міграцыйных патокаў, але стогне толькі Літва”
Іншыя краіны Еўропы адчуваюць рост міграцыйных патокаў, але стогне толькі Літва. Аб гэтым гаворыцца ў адказе прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.
«Мігранты бягуць са спустошаных вайной раёнаў у надзеі знайсці свой новы бяспечны дом, а натыкаюцца на паліцэйскі гвалт, спіраль Бруна і адкрытую варожасць. Рост міграцыйных патокаў Беларусь адчувае на сабе: нашы памежнікі апошні час затрымалі значна больш нелегалаў, чым раней. Многія дзяржавы Еўропы таксама фіксуюць у сябе рост колькасці нелегалаў. Але стогне і патрабуе салідарнасці толькі Літва», — сцвярджае чыноўнік.
Нагадаем, Еўропа сутыкнулася з глыбокім міграцыйным крызісам у 2015 годзе. Аднак з тых часоў колькасць мігрантаў у краінах значна скарацілася. Істотны рост нелегальнай міграцыі праз беларуска-літоўскую мяжу пачаўся адносна нядаўна, з лета 2021 года, ён ніяк не звязаны з міграцыйным крызісам 2015 года ў ЕЗ. На іншых участках знешняй мяжы ЕЗ не фіксаваў такога імклівага росту нелегальнай міграцыі.
Беларускае Радыё Рацыя