Інцыдэнт на выбарчым участку ў Калодзішчах



У пасёлку Калодзішчы Менскага раёна на ўчастку для галасавання Менскі-43, размешчаным па адрасе Калодзішчы, вуліца Менская,  Каладзішчанская сярэдняя школа, назіральнік ад кампаніі “Правы Выбар”, актывістка прафсаюза РЭП Ірына Осіпава выявіла, што ўчастак цалкам не гатовы да выбараў.

k1-1024x768

Калі Осіпава пацікавілася, а дзе ўчастак, старшыня камісіі выклікала супрацоўнікаў міліцыі, якія выставілі назіральніка з будынка школы. Усю гэтую карціну назіралі вучні і іх бацькі. Пры гэтым старшыня патлумачыла, што нібыта прычына пазбаўлення акрэдытацыі – адсутнасць рэгістрацыі прафсаюза РЭП на тэрыторыі Менскай вобласці. Назіральнік  патэлефанавала ў ЦВК і ў раённую камісію. Праз паўгадзіны яна была адноўлена на ўчастку. Прадстаўнік прафсаюза РЭП Ілля Дабратвор зрабіў некалькі фотаздымкаў, пасля чаго яго таксама выставілі з тэрыторыі ўчастка. Па словах назіральніка, для «аховы» ўчастка камісія выставіла ачапленне з дзяцей.k2-1024x768

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pvby.org