Ірак скасоўвае ўсе авіярэйсы ў Менск на няпэўны тэрмін
Ірак скасоўвае ўсе авіярэйсы ў Менск на няпэўны тэрмін. Такое рашэнне прынялі ўлады Іраку. Яно тычыцца ўсіх перавознікаў. Дазволена толькі рабіць вывазныя рэйсы — без пасажыраў на борце пры вылеце з Іраку.
Раней з Іраку ў Менск былі рэйсы з сталічнага Багдаду, а таксама Басры, Эрбілю і Сулейманіі.
Сёлета мяжу з Беларусі ў Літву перасеклі больш за 4 тысячы мігрантаў.
Фота: belmarket.by
