Ірак вывезе з Менска каля 280 мігрантаў
Ірак двума эвакуацыйнымі рэйсамі вывезе з Менска каля 280 мігрантаў. Такую лічбу назваў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў гэтай краіны Ахмед ас-Сахаф, паведамляе @sputnikby.
У суботу стала вядома, што ўсе іракскія авіяперавозчыкі прыпыняюць рэйсы ў Беларусь на нявызначаны тэрмін. Апошнія некалькі месяцаў мігранты з Ірака і іншых краін вялікай плынню пераходзілі з тэрыторыі Беларусі ў Літву. Пасля таго, як літоўскія ўлады прынялі рашэнне вяртаць мігрантаў назад у Беларусь, Ірак скараціў колькасць рэйсаў у Беларусь, а потым і ўвогуле заняўся вывазам мігрантаў на радзіму.
Фота: kp.by
