Ірак закрывае консульствы Беларусі ў Багдадзе і Эрбілі



Консульствы Беларусі ў Багдадзе і ў Эрбілі былі зачыненыя па рашэнні Міністэрства замежных спраў Ірака. Пра гэта паведамляе курдскае выданне Rojnews.

Паводле яго інфармацыі, рашэнне прынята для прадухілення росту міграцыі, а асноўнай прычынай закрыцця консульстваў стала спрашчэнне візавых працэдур для Беларусі. Сцвярджаецца, што Беларусь, якая выдае візы большасці заяўнікаў, абагнала па ўзроўні міграцыі Еўропу.

Перад консульствам Беларусі ў Арбіл быў спушчаны беларускі дзяржаўны сцяг.

Паводле reform.by