Іран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку
Дзве вайсковыя базы ў Іраку, дзе знаходзяцца сілы ЗША і іх саюзнікаў, падвергліся ракетнаму абстрэлу з боку Ірана.
У Тэгеране назвалі гэта «першым крокам» помсты за забойства генерала Касема Сулеймані і заявілі пра шматлікія ахвяры атакі. Амерыканскія і іракскія крыніцы кажуць, што ніхто не загінуў. Дональд Трамп пасля ракетных удараў запэўніў, што «ўсё ідзе нармальна». Ноччу Іран выпусціў балістычныя ракеты па авіябазе «Аль-Асад» на захадзе Іраку і базе ў Эрбіле на поўначы краіны. У Іраку паведамілі пра 22 ракеты.
Амерыканскія і ірацкія крыніцы CNN кажуць, што інфармацыі пра якія-небудзь ахвяр з іх бакоў няма. Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана абвясціла аб гібелі «80 амерыканскіх тэрарыстаў» і сцвярджае, што ні адна ракета не была перахопленая.
Беларускае Радыё Рацыя