Іран прызнаў адказнасць за катастрофу ўкраінскага самалёта
Іран прызнаў адказнасць за катастрофу ўкраінскага самалёта ў Тэгеране. Ён быў памылкова збіты іранскімі Супрацьпаветранымі сіламі. Украінскі лайнер пасля вылету з аэрапорта ў іранскай сталіцы здзяйсняў разварот і наблізіўся да «важнага ваеннага аб’екту». На такой вышыні ён быў прыняты за «варожую мэту», гаворыцца ў заяве Генеральнага штаба краіны, якое цытуюць іранскія СМІ.
Адзначаецца, што памылка, якая стала прычынай смерці 176 чалавек, адбылася на фоне падвышанай баявой гатоўнасці ў святле пагроз ракетных удараў з боку ЗША і павелічэння інтэнсіўнасці палётаў амерыканскай ваеннай авіяцыі паблізу межаў Ірана. Расследаванне працягваецца, прэзідэнт Ірана Хасан Роухані паабяцаў, што вінаватыя будуць знойдзеныя і прыцягнутыя да адказнасці. Кіраўнік дзяржавы, кіраўніцтва ўзброеных сілаў Ірана, а таксама кіраўнік МЗС краіны Джавад Зарыф папрасілі прабачэнне за тое, што здарылася і выказалі спачуванні сем’ям загінуўшых у авіякатастрофе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vesti.ua