Іран выйшаў з ядзернай здзелкі і пагражае ЗША ваенным ударам



Урад Ірана аб’явіў, што адмаўляецца ад апошніх абмежаванняў па ядзернай здзелцы, заключанай у 2015 годзе Іранам і шасцёркай міжнародных пасярэднікаў.

Тэгеран заяўляе, што гатовы вярнуцца да выканання абавязацельстваў у выпадку зняцця санкцый, а таксама напрамую звязвае сваё рашэнне з забойствам у пятніцу высокапастаўленага генерала Касема Сулеймані, піша ВВС. Акрамя таго, як заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС краіны Абас Мусаві, Тэгеран таксама павінен дамагчыся, каб ЗША адказалі за забойства генерала Касема Сулеймані.

На працягу выходных Тэгеран і Вашынгтон абменьваліся пагрозамі ў сувязі з забойствам Сулейману.

Па словах Трампа, амерыканскія сілы трымаюць пад прыцэлам 52 іранскіх аб’екта і гатовыя нанесці па іх ўдары з выкарыстаннем найноўшага ваеннага абсталявання.

Беларускае Радыё Рацыя