Ірына Панядзельнік: Лукашэнкаўскі рэжым на СОР28 адмовіўся ад падпісання большасці важных дэкларацый
Канферэнцыя ААН па пытаннях змены клімату (COP28) мусіла завяршыцца 12-га снежня, але будзе працягнутая для ўзгаднення выніковай заявы.
Беларуская экалагічная экспертка Ірына Панядзельнік, якая зараз на міжнароднай кліматычнай канферэнцыі COP28, дала каментар па выніках працы дэлегацыі рэжыму Беларусі на Саміце:
– Чаму дэкларацыі важныя, таму што гэта такі клуб па зацікаўленнях, і там ёсць сваё фінансаванне. Краіны разам абмеркавалі. І, напрыклад, развітыя краіны даюць грошы краінам, якія развіваюцца, на гэтыя пытанні. Па здароўю ёсць дэкларацыя, энергаэфектыўнасць, аднаўляемыя крыніцы энергіі, пра сельскую гаспадарку, харчаванне і клімат, і пра гендар. Не падпісала Беларусь большасць дэкларацый. Падпісала толькі па сельскай гаспадарцы, таму што, у нас ёсць адмысловы план па сельскай гаспадарцы. Але чаму не падпісаць па здароўю, не зразумела. Там даследаванні праводзяцца, там фінансаванне выдзяляецца.
Акрамя гэтага, Каардынацыйная рада Беларусі, з нагоды ўдзелу рэжыму Беларусі ў Саміце і Канферэнцыі ААН па змене клімату COP28 у Арабскіх Эміратах, яшчэ раз нагадала свету, што рэжым Беларусі разглядае кліматычную канферэнцыю як магчымасць пераўсталявання сваёй міжнароднай легітымнасці, пошуку тэхнічнай падтрымкі ды іншых саступак з боку краін ды арганізацый ААН.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя