Ірына Раманава: Беларускае грамадства шукае ў сталінскіх часах адказы на сённяшні гвалт



Падзеі ў Беларусі прымусілі экспертаў постсавецкіх краін задумацца пра тое, наколькі савецкая сістэма гвалту ўкаранілася ў сучасным жыцці. Падчас міжнароднай анлайн-дыскусіі «Мінулае, якое не сыходзіць» была ацэнена пераемнасць гвалту ў Беларусі з часоў БССР. Кажа кандыдат гістарычных навук, выкладчыца ЕГУ Ірына Раманава:

– Незалежна ад таго як і наколькі такія структуры як КДБ, МУС, армія былі ці не былі рэфармаваныя, яны выкарыстоўваюцца менавіта як рэпрэсіўныя органы. У Беларусі КДБ захаваў не толькі назву, але і лічыць сябе пераемнікам і захавальнікам традыцый. Пра гэта сведчаць, у прыватнасці, іх юбілейныя зборнікі, іх сімволіка, артыкул у Вікіпедыі, гісторыя КДБ на іх афіцыйным сайце. Больш за тое, супрацоўнікі КДБ пералічваюцца сярод ахвяраў рэпрэсій.

Даследчыца адзначыла, што грамадства атрымала траўму падчас апошніх падзей у Беларусі. І гэта бачна праз вялікую цікаўнасць да лекцыі па гісторыі рэпрэсіўнай сістэмы Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя