ІД паказала відэа з палоннымі расейскімі вайскоўцамі



Тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава” выставіла відэа, на якім па яе сцверджанні, знятыя двох расейскіх вайскоўцаў, захопленых у палон у баях за сірыйскі горад Дэйр-эз-Зор. Пра гэта паведамляе арганізацыя SITE Intelligence Group, якая адсочвае дзейнасць тэрарыстаў.

На відэа адзін з мужчын называе сваё імя – Забалотны Раман Васілевіч, 1979 года нараджэння, нараджэнец пасёлку Рассвет Аксайскага раёну Растоўскай вобласці. Ён таксама гаворыць, што чалавек, які побач – гэта Сурканаў Грыгорый Міхайлавіч, 1978 года нараджэння, нараджэнец Дамадзедаўскага раёна (хутчэй усяго Маскоўскай вобласці).