Існуе рызыка новага наступу прарасейскіх сіл на Украіну
Пра гэта заявіў народны дэпутат Украіны ад „Блоку Пятра Парашэнкі” Мустафа Наем. Ён сцвярджае, што такі вывад можна зрабіць з афіцыйнай інфармацыі:
– Рызыка таго, што будзе наступ, ёсць. І гэта вынікае з афіцыйна агучанай інфармацыі, якой я валодаю. Мы бачым, што зараз ідзе падрыхтоўка да больш актыўных дзеянняў.
У той самы час Мустафа Наем зазначыў, што ўкраінскае войска рыхтуецца да абароны краіны і нападаць на яго будзе складаней, чым нават два месяцы таму.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота vkulake.com
