Іспанскі суд ануляваў дэкларацыю незалежнасці Каталоніі



Канстытуцыйны суд Іспаніі афіцыйна ануляваў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі, паведамляе Reuters. Раней, 31 кастрычніка, Канстытуцыйны суд заблакаваў абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі да прыняцця канчатковага рашэння па гэтай справе.

El Mundo таксама ўдакладняе, што вышэйшы судовы орган краіны асудзіў за непадпарадкаванне сваім папярэднім пастановам спікера каталонскага парламента Кармэ Фаркадель і былых членаў прэзідыума парламента Ану Сімо і Хасэ Марыя Эспехо. Пазовы супраць іх таксама былі накіраваны іспанскім урадам.

Фота Ballesteros EFE