Італія пагражае закрыць парты для мігрантаў



Улады Італіі просяць дапамогі Еўразвязу, каб справіцца з наплывам мігрантаў, і пагражаюць закрыць парты для прыёму ўцекачоў, што прыплываюць на судах гуманітарных арганізацый.

Гаворка ідзе ў першую чаргу пра ратавальныя караблі пад сцягамі іншых краін, якія разам з італьянскай берагавой аховай займаюцца выратаваннем мігрантаў, што спрабавалі па моры дабрацца да Італіі з Лівіі, але пацярпелі крушэнне.

Досыць часта выратавальныя судны, якія ўдзельнічаюць у аперацыі, належаць гуманітарным арганізацыям і ходзяць пад сцягам розных дзяржаў, у тым ліку Германіі і Мальты. Але выратаваных мігрантаў высаджваюць у Італіі.

Прадстаўнік краіны ў Еўрасаюзе Маўрыцыа Массары ў сваім лісце да кіраўніцтва ЕЗ на мінулым тыдні заявіў, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. Прэм’ер-міністр Італіі Паола Джентцілоні абвінаваціў іншыя еўрапейскія краіны ў спробе праігнараваць гэтую праблему.

Колькасць мігрантаў, што спрабавалі морам дабрацца да Італіі з Паўночнай Афрыкі за апошнія чатыры дні, ацэньваецца прыкладна ў 10 тысяч чалавек.

Усяго ж за гэты год у Італію заехалі 73 тысячы мігрантаў, што на 14% больш, чым за той жа перыяд летась.

BBC