Іван Бедка: Чарговая сустрэча з Пуціным пагражае Беларусі анексіяй



Пятую сёлетнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным каментуе сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, грамадскі актывіст Іван Бедка:

 Лукашэнка перасварыўся з усімі краінамі-суседзямі, а таксама з Еўропай і з Амерыкай. Яму няма больш дзе браць сродкі, каб утрымліваць усіх прыспешнікаў рэжыму. Застаецца толькі адзін Пуцін, які дае яму нейкія крэдыты. Але за гэтыя фінансавыя крэдыты Пуцін патрабуе здаць Расеі Беларусь. Таму гэтая пятая сустрэча Лукашэнкі з Пуціным нічога добрага для Беларусі не прынясе. Гэта чарговая сустрэча, якая найбольш за ўсе іншыя пагражае нашаму сувернітэту расейскай анексіяй.

Лукашэнка пойдзе на ўсё, калі Пуцін паабяцае яму далейшую падтрымку ў яго памкненнях утрымацца ў крэсле.

Тым больш, што ўжо цяпер у Беларусі могуць застацца расейскія войскі пасля вучэнняў, якія Лукашэнка з Пуціным ладзяць на тэрыторыі Беларусі. А гэта тыя ж самыя зялёныя чалавечкі. А яны таксама могуць пагражаць і краінам-суседзям Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя