Івашын: “Гібрыдную вайну” прыдумалі ў Расеі
Гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы „ІнформНапалм” Дзяніс Івашын на сустрэчы ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні распавёў актывістам і журналістаў пра гібрыдную вайну і яе вытокі.
Дзяніс Івашын:
– Адзін з аўтараў, якога можна назваць дэміургам вайсковай дактрыны «гібрыдная вайна», з’яўляецца расейскі генерал арміі Валер Герасімаў. Гэта начальнік Генеральнага штабу Расейскай Федэрацыі. Ён гэтую пасаду ачоліў у 2012 годзе. І ўжо ў лютым 2013 году напісаў сваю працу, яны была апублікаваная, менавіта пра вайсковую канцэпцыю дактрыны гібрыднай вайны. Самае характэрнае, што гэта адбылося роўна за год да пачатку збройнай агрэсіі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны.
На думку журналіста, першыя выпрабаванні “гібрыднай вайны” Расеі адбыліся падчас вайны ў Чачэніі ды ў іншых падобных канфліктах.
– Пэўныя элементы гэтай збройнай дактрыны расейскія збройныя сілы ўжо выкарыстоўвалі падчас агрэсіі супроць Чачэніі, а таксама ў канфлікце ў Малдове, гэта Прыднястоўе. І таксама падчас двух збройных канфліктаў супраць Грузіі, гэта перадусім Абхазія і Цхінвальскі рэгіён. Гэта дактрына была «адточаная» ў гэтых рэгіёнах.
Прэзентацыя даклада Дзяніса Івашына ў Гародні пра гібрыдную вайну адбылылася ў межах сустрэчы гарадзенцаў з прадстаўнікамі Руху Салідарнасці “Разам”.
Беларускае Радыё Рацыя