Івонка Сурвіла: Мусім змагацца за добрае імя Беларусі, якое зганьбіў Лукашэнка



Мусім змагацца за добрае імя Беларусі, якое зганьбіў Лукашэнка.

Да гэтага заклікае старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла:

Офіс Святланы, яе кабінет і Рада БНР, мы ўсе мусім прысвяціць гэтаму вялікі прыярытэт. Лукашэнка зрабіў нам страшэнную ганьбу, дазваляючы сітуацыю ў якой свет можа называць нас агрэсарамі. Я паставіла сабе заданне, на кожным кроку прыгадваць свету, тое самае робіць Святлана, што Беларусь, беларускі народ не мае нічога супольнага з тым, што робіць Лукашэнка.

Лукашэнка сваімі дзеяннямі аддзячваецца Пуціну за тое, што той дапамог яму застацца ва ўладзе. Але беларускі народ абсалютна не збіраецца змагацца супраць украінцаў, якіх лічыць сваім брацкім народам, зазначыла Івонка Сурвіла.

Беларускае Радыё Рацыя