Івонка Сурвілла: Мы пераможам!



Віншаванне з Днём Волі ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы:

Ад iмя Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi вiншую кожнага з вас, у Беларусi і дзе бы вы не знаходзiлiся ў свеце, з нашым светлым нацыянальным святам. Незалежнасць абвесцiлi продкi ўсiх нас, перад тым як акупанты пачалi дэнацыяналiзаваць наш народ.

У 2019 годзе мы ўсе перажылi вялiкае шчасце, бачачы мора бел-чырвона-белых сцягоў на вулiцах Вiльнi, падчас пахавання Кастуся Калiноўскага і ягоных паплечнiкаў-змагароў. Усiм вам, хто спрычынiўся да гэтага слаўнага дня, хочу сёння яшчэ раз падзякаваць з глыбiнi душы. Ганарылася я вамi, як нiколi! Тады пераканалася, што мы пераможам!

Нажаль, пасля радасцi прыйшлося перажыць вялiкую трывогу, калi Пуцiн намагаўся захапiць наш край. Дай Божа, каб гэта ўсё толькi было страшным кашмарам, якi мы мусiлi перажыць, каб усведамiць сабе вартасць для кожнага з нас незалежнасцi нашай дзяржавы.

Пакуль што бальшыня з нас супакоiлася. Усё ж цяжка верыць, што чалавек, якога народ называе сваiм прэзідэнтам, зможа стацца ягоным найбольшым здраднiкам.

Хочацца думаць, што людзi нашыя, а менавiта нашая моладзь, адчула, што незалежнасць вартая таго, каб мы яе баранiлi ўсе, кожны як можа, шчыльнымi радамi.

Памятайце, што вас будуць паважаць у свеце і з вамi лiчыцца, толькi калi нашая дзяржава зойме пачэснае месца ў сям’i вольных народаў свету.

Дык трымайцеся, мае дарагiя Суродзiчы!

Жыве Беларусь! Iвонка Сурвiлла Старшыня Рады Беларускай Народнае Рэспублiкi

Сакавік 2020 г.

radabnr.org