Івонка Сурвілла: Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага



“Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сімваламі – бел-чырвона-белым сцягам і „Пагоняй”.

Старшыня Рады БНР Іванка Сурвілла звярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Украіны.

– Дапамога ў абароне Украіны – святая справа кожнага ва ўсім цывілізаваным свеце. Тым больш для найбліжэйшага суседняга народу – беларусаў. Але для беларусаў дадатковай важнасцю ёсць тое, што перамога Украіны неабходная і для нашай нацыянальнай перамогі, для вызвалення Беларусі.

„Нарэшце, трэцяя святая справа ёсць у тым, што беларускі збройны дабраахвотнік, баронячы Украіну, сваёй крывёю і жыццём ратуе гонар беларускага імя перад украінцамі і народамі цывілізаванага свету – у той час, калі Лукашэнка ўвайшоў у злачынную змову з Пуціным супраць найперш беларускага народу ды пасля і супраць Украіны”, – адзначае ў сваім звароце Івонка Сурвілла.

Беларускае Радыё Рацыя