Ізраіль і ХАМАС заключылі перамір’е



Пасля двух дзён інтэнсіўных баявых дзеянняў 13 лістапада палесцінская групоўка ХАМАС і іншыя ўзброеныя фармаванні ў сектары Газа пагадзіліся на перамір’е з Ізраілем, пасярэднікам выступіць Егіпет. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press.

Крыніца агенцтва паведаміла, што рэакцыя Ізраіля будзе залежаць ад далейшага развіцця сітуацыі. Увечары 12 лістапада Армія абароны Ізраіля здзейсніла ўдар па цэлях у сектары Газа ў адказ на масаваны ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі. У выніку ракетнай атакі па Ізраілю 12 лістапада былі паранены 13 чалавек. Масаваны ракетны налёт стаў адказам ХАМАС на рэйд ізраільскага спецназу ў сектар Газа 11 лістапада. У перастрэлцы загінулі чацвёра палесцінскіх баевікоў і падпалкоўнік Арміі абароны Ізраіля.

Беларускае Радыё Рацыя