Ізраільскае войска заклікала эвакуяваць жыхароў поўначы сектара Газа
17 гадоў таму
Войска абароны Ізраіля паведаміла ААН пра неабходнасць эвакуацыі насельніцтва паўночнай часткі сектара Газа на працягу 24 гадзін. У суботу ЦАХАЛ можа пачаць наземную аперацыю ў сектары.
-
ФОТА: SCANPIX
У рэгіёне, пра які ідзе гаворка, жыве больш за мільён чалавек. У ААН заявілі, што такое перамяшчэнне людзей немагчымае без “разбуральных гуманітарных наступстваў”. У сваю чаргу ХАМАС заклікаў не падпарадкоўвацца патрабаванням пра эвакуацыю.
Войска абароны Ізраіля ЦАХАЛ працягвае наносіць удары па аб’ектах ХАМАС у сектары Газа, уключаючы ваенную базу арганізацыі, пяць дамоў, якія выкарыстоўваюцца баевікамі, наглядальны пункт і іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя
