Каардынацыйная рада гатовая вярнуцца і прыступіць да перамоў
Былы міністр культуры і дыпламат, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў размове з тэлеканалам „Дождь” заявіў, што прадстаўнікі прэзідыума Каардынацыйнай рады гатовыя вярнуцца ў Беларусь і пачаць перамовы з адміністрацыяй Лукашэнкі аб перадачы ўлады.
„Мы гатовыя ўзяць адказнасць за кіраванне краінай у пераходны перыяд да моманту абрання новага кіраўніка дзяржавы, — сказаў Латушка. — Калі будуць адпаведныя гарантыі Еўразвяза і Расейскай Федэрацыі, мы неадкладна гатовыя прыбыць у Беларусь і прыступіць да перамоў”.
Латушка дадае, што Каардынацыйная рада працягвае працу, нягледзячы на вымушаную эміграцыю і затрыманне некаторых яе сяброў. Палітык кажа, што ўжо ёсць напрацоўкі, дзякуючы якім краіна пасля зыходу Лукашэнкі не апынецца ў хаосе. Акрамя таго, былы дыпламат гатовы да стварэння альтэрнатыўнай структуры беларускага МЗС за мяжой.