Каардынацыйная Рада заклікае ААН і ЕЗ разгледзець пытанне абароны беларусаў



Каардынацыйная Рада заклікае міжнародных партнёраў разгледзець у межах Генеральнай асамблеі ААН, у Радзе Еўропы, Еўрапейскай камісіі і кансультацыйнай групе ЕЗ — Беларусь пытанне абароны беларусаў. Пасля ўступлення ў сілу ўказа аб пашпартах Каардынацыйная рада апублікавала заяву ў сувязі з беспрэцэдэнтнай дыскрымінацыяй рэжымам грамадзян Беларусі за мяжой.

Каардынацыйная Рада адзначае, што ўказ закране ня толькі палітычных актывістаў, але і большасць беларусаў, якія рэлакаваліся: яны не могуць вярнуцца ў сваю краіну з прычыны ўзмацнення пагрозы пераследу, паколькі ў краіне крыміналізаваны і грамадзянскі актывізм.

Каардынацыйная рада заклікае прыняць адміністрацыйныя і заканадаўчыя меры, каб мінімізаваць праблемы, якія могуць узнікнуць у беларусаў у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння пашпартоў.

Беларускае Радыё Рацыя