Каардынацыйная Рада заклікае беларусаў надалей змагацца за дэмакратыю і незалежнасць
Каардынацыйная Рада змясціла відэа, у якім яе прадстаўнікі падводзяць вынікі гадавых падзей і заклікаюць беларусаў надалей змагацца за дэмакратыю і незалежнасць Беларусі.
– 9 жніўня Беларусь зрабіла выбар. Я таксама зрабіла гэты выбар, і я гатовая несці адказнасць за яго. І зараз, калі больш няма чаканняў, што будзе проста – вы гатовыя дайсці да перамогі? На пытанне «а можа так і трэба?», мы ўсёй краінай змаглі адказаць „не, так быць не павінна”. Але цяпер мы ведаем, што нацыі, якая адважылася быць свабоднай, трэба будзе шмат працаваць. І толькі потым – новае, свабоднае жыццё. – адзначае ў роліку лідар беларускай дэмакратычнай апазыцыі Святлана Ціханоўская.
У сваю чаргу Аляксандар Дабравольскі , старшыня аддзелу унутраннай палітыкі Каардынацыйнай Рады агучыў план «Перамогі».
– Мы напісалі праект асноўнага закона і гэта будзе самая новая Канстытуцыя ў свеце. Мы стварылі праекты рэформ, палажэнняў пра выбары, і распрацавалі пакет эканамічнай дапамогі Беларусі. Знайшлі інвестараў, гатовых удзельнічаць у развіцці нашай эканомікі. Так у нас зарадзілася праграма на будучыню.
Як адзанчаюць сябры Каардынацыйнай Рады план «Перамога» гатовы на 50%, у яго запісаліся прадстаўнікі спецслужбаў, вайскоўцы і нават чыноўнікі. У «працоўным Руху» рэгіструюцца не толькі працоўныя, але і медыкі, настаўнікі, айцішнікі, словам, абсалютна ўсе працуюць людзі ў Беларусі. Вопыт мінулага лета і восені улічаны – у кожнага ўдзельніка будзе канкрэтны план дзеянняў.