Каб не ўскіпела ў жылах кроў – вярніце сцяг
У Берасці адбыліся першыя перадвыбарчыя пікеты прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода „АйПаўэр”, якія сабраліся прыняць удзел у парламенцкай кампаніі. Усіх чатырох патэнцыйных кандыдатаў, а гэта: Аляксандр Кабанаў з 1-й, Раман Кісляк з 2-й, Алена Макарэвіч з 3-й і Уладзімір Мароз – 4-я выбарчых акругаў, можна было сустрэць на пікеце каля кінатэатра “Беларусь”.
Кажа кіраўнік ініцыятыўных групаў усіх чатырох магчымых кандыдатаў Сяргей Вакуленка:
– Кажам пра кандыдатаў толькі іх дадзеныя. Пасля таго, як мы збяром неабходную колькасць подпісаў, а нам трэба сабраць больш за тысячу, мы разлічваем на рэгістрацыю нашых прэтэндэнтаў. Тады будзем весці агітацыю за абранне нашых прадстаўнікоў у парламент.
Поўны рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў, прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў завода „АйПаўэр”, можна будзе сустрэць на Усходзе, Кавалёўцы, у цэнтры, а таксама ў Берасцейскім раёне каля Тэльмаў. Заўважыць іх можна па жоўтых кепі з надпісам „Жыць”, жоўтымі сцягамі і футболкамі з налепкай „Не заводу АКБ”, сцягамі Берасця ды інш. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь адбудуцца 17-га верасня.
Беларускае Радыё Рацыя