Кабінет міністраў Украіны часткова абмежаваў бязвізавы рэжым з Беларуссю
Кабінет міністраў Украіны часткова абмежаваў бязвізавы рэжым з Беларуссю, адмяніўшы магчымасць перасячэння мяжы з пашпартам грамадзяніна Украіны. Адпаведная пастанова была прынятая на пасяджэнні ўрада.
Урад Украіны даручыў Міністэрству замежных спраў паведаміць Ураду Рэспублікі Беларусь аб прыпыненні з 1 верасня адпаведнага пункта Пагаднення аб бязвізавым падарожжы для грамадзян. Вядома, што згодна з пагадненнем ад 2009 года, украінцы мелі права ехаць у Беларусь па ўнутраных пашпартах грамадзяніна Украіны.
Цяпер уезд у Беларусь са звычайным пашпартам будзе адменены з 1 верасня, але можна будзе ўехаць на тэрыторыю Украіны са звычайным пашпартам.
Беларускае Радыё Рацыя
