Кабул: нападнікі ўварваліся ў будынак парламента
Афганскае міністэрства ўнутраных спраў паведаміла пра завяршэнне каардынаванага нападу талібаў на будынак парламента ў Кабуле.
Як паведамляецца, усе шасцёра нападнікаў загінулі.
Баевікі дэтанавалі бомбу, закладзеную ў машыну побач з будынкам, і пасля гэтага ўварваліся ў яго.
Паліцыя эвакуявала ўсіх з будынка.
Рух Талібан узяў адказнасць за гэта напад, які адбыўся падчас галасавання за кандыдатуру новага міністра абароны Масума Станакзая.
Паводле дадзеных, каля 18 чалавек параненыя.
На фота ў сацсетках бачныя задымленая парламенцкая зала і людзі, якія спрабуюць уцячы адтуль.
Гэта маштабны напад, і паліцыя цяпер праводзіць складаную аперацыю, паведамляе карэспандэнт ВBС у Кабуле Дэвід Лойн.