Кабякоў павіншаваў Мядзведзева з назначэннем на пасаду старшыні ўрада Расеі



Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з назначэннем на пасаду старшыні ўрада Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Па ініцыятыве беларускага боку 8 мая адбылася тэлефонная размова Андрэя Кабякова з Дзмітрыем Мядзведзевым. Андрэй Кабякоў павіншаваў свайго калегу з назначэннем на пасаду. Кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць, што далейшая дзяржаўная дзейнасць Дзмітрыя Мядзведзева будзе і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю расійскай дзяржавы, павышэнню ўзроўню жыцця яе грамадзян, умацаванню аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, а таксама пашырэнню канструктыўнага беларуска-расейскага супрацоўніцтва.

Таксама ў час размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расейскага супрацоўніцтва па розных напрамках і графік маючых адбыцца сустрэч.

belta.by