Качыньскі назваў крызіс на польска-беларускай мяжы гібрыднай вайной



Крызіс на польска-беларускай мяжы – наогул, самы сур’ёзны крызіс, з якім Польшча сутыкаецца пасля 1989 года. Гэта проста гібрыдная вайна. Такое меркаванне выказаў на прэс-канференцыі ў сядзібе Падляшскага аддзелу пагранічнай cлужбы ў Беластоку віцэ-прэм’ер Яраслаў Качыньскі.

Прытым ён зазначыў, што польская дзяржава і польскія службы дзейнічаюць юрыдычна, маральна і гуманітарна. Кажучы пра мігрантаў, Яраслаў Качыньскі зазначыў:   

 – Можна пра гэта гаварыць з вялікай доляй упэўненасці, што адмыслова гэтыя людзі прыводзяцца да аслабленага стану. Яны, па-першае, не найлепш пераносяць гэту тэмпературу, бо з іншай геаграфічнай зоны, там значна цяплей. І выкарыстанне дзяцей – гэта другі метад, які мае прымусіць нас, Польшчу, іх прыняць.

Па словах Качыньскага, калі на мяжы здараюцца якія-небудзь дрэнныя ці трагічныя рэчы, вялікую частку віны нясуць тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку і яго прыхільнікаў, Расея і асабіста Пуцін.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pap.pl