Калеснікаву дапытвалі ў Следчым камітэце каля двух гадзін



Каля двух гадзінаў працягваўся допыт сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай у следчым камітэце.

Яна дапытаная як сведка па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы да захопу ўлады. Справа заведзена па факце стварэння Каардынацыйнай рады:

– Я скарысталася сваім правам, якое дала мне Канстытуцыя 27 артыкулам – не сведчыць супраць сябе. Таксама я падпісала падпіску пра неразгалошванне, таму я нічога не магу казаць, як ішоў працэс.

– Ціску на вас не было?

– На ўсіх беларусаў апошнія 26 год аказваецца ціск, асабліва апошнія тры месяцы. Са мной вельмі ветліва абыходзіліся. Я думаю, што мы будзем сачыць за тым, што адбываецца, і будзем на гэта рэагаваць.

Вялікі дзякуй вам за вашу падтрымку.

Падтрымаць Марыю Калеснікаву да будынка Следчага камітэта прыйшлі дзясяткі людзей. Падыходы да самаго будынка былі перакрытыя турнікетамі і ахоўваліся АМАПам. Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя