Калі не пускаюць назіраць, трэба далей займацца агітацыяй
Далей займацца агітацыяй, калі не пускаюць назіраць за датэрміновым галасаваннем, раіць сцэнарыст ды грамадскі дзеяч Андрэй Курэйчык.
Атрымліваць раніцай бюлетэнь і цэлы дзень з ім хадзіць па выбарчым участку для фіксацыі парушэнняў будзе мэтазгодна толькі ў асноўны дзень галасавання, – адзначыў ён:
– Для датэрміновага галасавання гэта не мае ніякага значэння, таму што ўкіды адбываюцца пасля сканчэння галасавання. Не днём, не ў працэсе. Таму гэты варыянт лепш за ўсё прымяніць у асноўны дзень галасавання 9 чысла.
Андрэй Курэйчык адзначыў, што бліжэйшым часам ужо павінен з’явіцца план ад аб’яднанага штаба, як дзейнічаць адразу пасля завяршэння галасавання і што рабіць далей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org