Калі ў Беларусь прыедзе новы пасол Польшчы?



djO23L2ZКонрад Паўлік афіцыйна прызначаны новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі.

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ўручыў яму адпаведнае рашэнне прэзідэнта Анджэя Дуды.

Адзначым, што Конрад Паўлік — прафесійны дыпламат. Яму 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў факультэт міжнародных эканамічных і палітычных адносінаў Галоўнай гандлёвай школы. Валодае ангельскай, расейскай і карэйскай мовамі. У МЗС Польшчы працуе з 2007 году. У прыватнасці, быў намеснікам дырэктара Дэпартамэнту па справах Усходняй Еўропы, а пазней дырэктарам. Працаваў упаўнаважаным міністра замежных справаў па справах «Усходняга партнёрства».

Цягам двух тыдняў новы амбасадар прыбудзе ў Менск. Першым заданнем Конрада Паўліка на новай пасадзе стане падрыхтоўка візиту міністра Вашчыкоўскага ў Менск.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота twitter.com