Калі ў Польшчы адбудуцца выбары прэзідэнта?



Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Польшча 10 траўня 2020 года немагчымыя па прававых і арганізацыйных прычынах, – лічыць кіраўнік Польскай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк.

Напярэдадні маршалак Сейма Эльжбета Вітэк паведаміла, што накіравала ліст у выбарчую камісію з пытаннем, ці можа яна арганізаваць і правесці прэзідэнцкія выбары 10 траўня.

Адказваючы на гэтае пытанне, Сільвестр Марціняк заявіў, што немагчыма правесці гэтыя выбары ў такія тэрміны па прававых і арганізацыйных прычынах. Марціняк нагадаў, што прававы статус на падставе якога будуць праходзіць выбары, „не быў устаноўлены”, а спецыяльны акт пра правядзенне прэзідэнцкіх выбараў карэспандэнцыйным шляхам быў апрацаваны ў Сенаце.

Ліст быў накіраваны маршалку Сейма, пакуль сенат яшчэ працягваў разгляд законапраекта. Аднак у аўторак вечарам законапраект пра карэспандэнцыйныя выбары адхілілі. За такое рашэнне прагаласавалі 50 сенатараў супраць 35. Цяпер законапраект вяртаецца ў Сойм, дзе сёння пасля поўдня па ім будзе прымацца рашэнне.

Беларускае Радыё Рацыя