Каліфорнія ўстанавіла Дзень памяці ахвяраў Галадамору
Сенатары Каліфорніі падтрымалі план мерапрыемстваў па адзначэнні Дня Незалежнасці Ўкраіны ў гэтым амерыканскім штаце, адзначыўшы значны ўнёсак амерыканцаў украінскага паходжання ў развіццё Каліфорніі.
„Сенат штата Каліфорнія ў прысутнасці амбасадара Ўкраіны ў ЗША Валерыя Чалага прыняў рэзалюцыю з нагоды святкавання 24 жніўня Дня Незалежнасці Ўкраіны” – паведамілі на сайце амбасады Ўкраіны. Адначасна Асамблея штату ўстанавіла 26 лістапада Днём памяці ахвяраў Галадамору.
Беларускае Радыё Рацыя