Каля амбасады РФ у Кіеве адбыліся сутычкі



Каля амбасады Расеі ў Кіеве адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі супраць правядзення выбараў у Дзярждуму РФ і праваахоўнікамі.

2db396a-1

Як паведамляе канал „112 Украіна”, праваахоўнікі затрымалі дэпутата Кіеўскай рады ад „Свабоды” Уладзіміра Назаранку, пасля чаго паўстаў канфлікт паміж пратэстоўцамі і паліцыяй.

Як паведамляе канал, „свабодаўца” затрымалі з-за таго, што ён зайшоў на тэрыторыю амбасады РФ. Аднак яго паплечнікі кажуць, што яго адцягнулі туды сілай.

Як відаць з трансляцыі, пасля затрымання Назаранкі актывісты пашкодзілі загараджальную сетку каля амбасады.

Сярод актыўных пратэстуючых супраць правядзення выбараў у Дзярждуму у пасольстве РФ у Кіеве — дэпутат Кіеўскай рады, экс-нардэп „Свабоды” Ігар Мірашнічэнка.

d105f1c-2

У цяперашні час пратэстоўцы працягваюць блакаваць уваход у выбарчы ўчастак.

Каля амбасады сабралася каля 300 праваахоўнікаў.

Аднаго з грамадзян РФ пратэстоўцы не пускалі на ўчастак, але ён зайшоў і выйшаў праз іншы ўваход, паведамляе канал.

Пазней пратэстоўцы пасля сваркі збілі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў прайсці прагаласаваць.

dc4e226-3

Як паведамляе „Інтэрфакс-Украіна”, каля дзесяці актывістаў спрабавалі загарадзіць праход да ўваходу ў будынак амбасады РФ у Кіеве.

Адзін з актывістаў загарадзіў ўваход на тэрыторыю амбасады. Яго вывелі за агароджу.

Пасля гэтага актывісты на чале з дэпутатам Кіеўскага гарсавета, былым народным депутатам- „свабодаўцам” Ігарам Мірашнічэнкам пачалі расхістваць плот. Праваахоўнікі адціснулі пратэстуючых, загараджальныя сетка пашкоджана.

pravda.com.ua