Каля БелАЭС размесцяць зенітна-ракетны полк
Пад горад Астравец Гарадзенскай вобласці будзе перадыслакаваны гвардзейскі 1146-ы зенітны полк, паведаміў БелТА міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
Полк пакуль знаходзіцца ў Баранавічах і будзе перадыслакаваны да 1 траўня.
Ён першым у краіне быў узброены ракетным комплексам СПА „Тор-М2”, здольным змагацца з балістычнымі паветранымі цэлямі і крылатымі ракетамі на розных вышынях.
