Каля Львова кінулі выбухоўку ў польскі аўтобус



Позна ўвечары ў суботу каля Львова выбуховым прыстасаваннем пашкодзілі аўтобус, у Міністэрстве замежных спраў лічаць гэта правакацыяй да прыезду ва Украіну польскага прэзідэнта Анджэя Дуды.

Пра інцыдэнт паведаміў у Facebook дэпутат Львоўскай гарадской Ігар Зінкевіч.

„9 снежня каля 23:20 на кальцавой дарозе на стаянцы гатэля «Панская Гара» невядомым выбуховым прыстасаваннем пашкодзілі знешнюю абшыўку і бакавую шыбу аўтобуса маркі МАN на польскай рэгістрацыі”, – напісаў ён.

„Пацярпелых няма”, – дадаў дэпутат. 

У той жа час міністр замежных спраў Павел Клімкін рашуча асудзіў інцыдэнт у Twitter.

„Хтосьці настойліва спрабуе пасварыць нас з Польшчай і сарваць візіт прэзідэнта Анджэя Дуды. Зробім усё, каб расследаваць гэты інцыдэнт. А правакатарам скажу – не атрымаецца!”, – напісаў міністр.

pravda.com.ua