Каля пасольства Расеі ў Варшаве пройдзе пратэст
У аўторак, 10 красавіка, а 18-й гадзіне каля пасольства Расеі ў Польшчы адбудзецца маніфэстацыя. Ініцыятарам яе правядзення з’яўляецца грамадская арганізацыя Клубы «Газеты Польскай» – згуртаванне прыхільнікаў перыядычнага выдання правай арыентацыі, набліжанага да кіроўных сіл Польшчы.
Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць, каб Расея вярнула абломкі польскага ўрадавага самалёту Ту-154М ды бартавыя самапісцы.
10 красавіка спаўняецца 8 гадоў з моманту авіякатастрофы ўрадавага самалёту Ту-154М, які разьбіўся каля Смаленска пры заходзе на пасадку. У катастрофе загінулі 96 чалавек – усе, хто знаходзіўся на борце, у тым лік прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Масква адмаўляецца вяртаць абломкі і самапісцы, абгрунтоўваючы сваё рашэнне тым, што следчыя органы Расеі надалей працягваюць следства адносна прычын катастрофы.
Фота commons.wikimedia.org