Каманда Байдэна прапрацоўвае варыянты адказу на захоп самалёта Ryanair у Беларусі



Каманда прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па яго даручэнні прапрацоўвае варыянты адказу на дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да самалёта Ryanair, паведаміла намеснік прэс-сакратара Белага дома Карын Жан-П’ер.

„Еўрапейцы ў гэтым адыгрываюць вядучую ролю. Гэта быў рэйс паміж еўрапейскімі сталіцамі. На рэйсе, відавочна, былі і амерыканцы. Мы вельмі занепакоеныя”, – сказала Жан-П’ер.

24 траўня Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць перанакіраванне ў Менск рэйса Ryanair Афіны-Вільня і затрыманне блогера Рамана Пратасевіча, які знаходзіўся на яго борце.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: znaj.ua