Каманда Статкевіча пачала перадвыбарчую працу на вуліцах Менска
Каманда Мікалая Статкевіча распачала запланаваную перадвыбарчую працу з людзьмі на вуліцах Менска. Прайшоў першы пікет па зборы подпісаў за кандыдата пратэсту Уладзіміра Няпомняшчых.
„У нядзелю будзе мітынг-пікет, дзе разам са мной будзе прысутнічаць Сяргей Ціханоўскі”, – кажа Мікалай Статкевіч:
– 24 мая ў 12.00 каля Камароўскага рынку адбудзецца вялікі мітынг-пікет. Там будуць прысутнічаць я і Сяргей Ціханоўскі. Гэта будзе па сутнасці першая легальная масавая сустрэча ў цэнтры ў Менска, каб людзі пабачылі, што можна прыходзіць. Далей мы пачнем такія мерапрыемствы ладзіць па ўсёй краіне.
Паводле Мікалая Статкевіча, акцыя адбудзецца ў межах выбарчай кампаніі, падчас якой будуць збірацца подпісы прэтэндэнтамі ў кандыдаты. Ён просіць не забываць пра меры бяспекі.
Улада спрабуе “грамадоўцам” перашкодзіць. Не выдадзены пасведчанні палове групы Святланы Ціханоўскай, менавіта тым сябрам, хто з “Народнай грамады”.
Беларускае Радыё Рацыя
