Камандзір палка Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём Волі
Сваё віншаванне беларусам апублікаваў і полк Кастуся Каліноўскага. Ад імя байцоў падраздзялення з прамовай выступіў камандзір палка — Кіт.
— Сто пяць гадоў таму нашы смелыя продкі змаглі сказаць сваё слова. Змаглі заявіць аб тым, што беларусы маюць права на незалежную ва ўсіх сэнсах дзяржаву. І вось ужо 105 гадоў барацьба за гэтую дзяржаву працягваецца. Полк Каліноўскага са зброяй у руках працягвае гэтае змаганне.
Мы кажам у нашым зароку на вернасць Беларусі: «Хай рукі мае сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў тваіх». Мы сціскаем у руках зброю — вы надаяце набоі.
У гэты святочны дзень мы ўдзячныя вам за тое, што можам працягваць барацьбу за вызваленне. З такім надзейным тылам мы як стаялі, так і будзем стаяць.
Наша агульная мэта — Беларусь. Беларусь свабодная, незалежная і дэмакратычная. Наша агульная мэта — Беларусь шчаслівая. І мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!»