Камітэт па правах чалавека ААН мае пытанні да Беларусі
Камітэт па правах чалавека ААН склаў свой спіс пытанняў да Беларусі. У прыватнасці, камітэт просіць паведаміць пра ход і вынікі расследавання гвалтоўных знікненняў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага, а таксама забойстваў журналістаў — Веранікі Чаркасавай, Васіля Гроднікава, Алега Бябеніна. Ставіцца пытанне і пра смерць ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна.
Усяго ў спісе камітэту ААН — 33 пункты з канкрэтнымі пытаннямі. Таксама ўздымаецца пытанне і наконт расследавання заяваў пра катаванні і жорсткае абыходжанне, у тым ліку заяваў экс-кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксандра Казуліна ў 2006 годзе, Андрэя Саннікава і Алеся Міхалевіча ў 2011 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя