Камітэт па правах чалавека ААН вынес чарговы вердыкт



Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў справу берасцейскага актывіста руху “За свабоду” Віталя Сымоніка. Яго разам са Змітром Шарэндам пакаралі ў 2006 годзе за распаўсюд улётак, дзе было запрашэнне на мітынг з нагоды Дня незалежнасці 27 ліпеня, кажа праваабаронца Раман Кісляк:

– Яны былі затрыманыя, улёткі былі канфіскаваныя. Затым яны былі вызваленыя, але прыцягнутыя да адміністрацыўнай адказнасці за тое, што распаўсюджвалі ўлёткі да забароненага мітынгу. Справа ў тым, што гэты мітынг спачатку быў дазволены ўладамі, а затым быў забаронены. Асноўная прычына, чаму ён быў забаронены, – удзел у мітынгу Аляксандра Мілінкевіча.

Гэта чарговая справа, дзе ўстаноўлена парушэнне права на распаўсюд інфармацыі і ўказана пра гэта беларускім уладам.

Беларускае Радыё Рацыя