Камітэт па правах чалавека Рады Еўропы заклікаў РФ вярнуць абломкі Ту-154



Камітэт па прававых пытаннях і правах чалавека Рады Еўропы запатрабаваў ад Расеі вярнуць Польшчы абломкі самалёта.

Камітэт па прававых пытаннях і правах чалавека Рады Еўропы ў Страсбургу падтрымаў праект рэзалюцыі аб Смаленскай катастрофе, у якім запатрабаваў ад Расеі вярнуць Польшчы абломкі прэзідэнцкага самалёта Ту-154М.

Асамблея заклікае Расею неадкладна і ў цесным супрацоўніцтве з польскімі экспертамі перадаць абломкі польскага самалёта Ту-154 адпаведным польскім органам, каб не выклікаць далейшае пагаршэнне іх станы”, — гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.

Нагадаем, польскія ўлады на працягу некалькіх гадоў безвынікова патрабуюць ад Расеі вярнуць абломкі прэзідэнцкага самалёта Ту-154, які ў красавіку 2010 годзе пацярпеў крушэнне пад Смаленскам.

Польскае Радыё