Камітэт Сенату ЗША падтрымаў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў Беларусі
Члены камітэту замежных спраў Сенату ЗША ў аўторак падтрымалі кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара краіны ў Беларусі.
Пра гэта інфармуе Інтэрфакс. Цяпер Сенат ў поўным складзе павінен прагаласаваць па кандыдатуры Фішэр. Пры гэтым кіраўнік камітэту замежных спраў Джым Рыш падкрэсліў, што адпраўка амбасадара ў Беларусь у перыяд, калі ў гэтай краіне праходзяць масавыя акцыі пратэсту, не варта ўспрымаць як знак падтрымкі Аляксандру Лукашэнку.
„Я спадзяюся, ніхто не будзе інтэрпрэтаваць адпраўку амбасадара як падарунак для Лукашэнкі (…) Яму варта сысці са сваёй пасады”, – сказаў Рыш.
Джулі Фішэр раней працавала ў амбасадах ЗША ў Кіеве, Маскве, Тбілісі, а таксама ў місіі ЗША пры NATO. Апошняя пасада — намеснік памочніка дзяржсакратара ў справах Еўропы.
Фота: Reuters