Кампанія Gallup агучыла новыя вынікі выбараў



Таццяна Караткевіч на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах набрала 19 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Гэта значыць, за яе свае галасы аддалі 1 мільён 200 тысяч чалавек, паведаміў адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў са спасылкай на апытанне кампаніі Gallup /Baltic Surveys. Вынікі даследавання Дзмітрыеў і Караткевіч прэзентавалі сёння ў Менску.

Паводле прыведзеных дадзеных, Аляксандр Лукашэнка набраў 51% галасоў, Караткевіч — 19%, Сяргей Гайдукевіч — 10%, Мікалай Улаховіч — 3%, супраць усіх прагаласавалі 15% выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, 2% не змаглі або не сталі адказваць.

kd2_151222-xht2q

Нагадаем, што афіцыйныя дадзеныя ЦВК сведчаць, што за Лукашэнку прагаласавалі 83,5%, за Караткевіч – 4,4 % тых, хто прыняў удзел у галасаванні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайта nahnews.org