Кампанія «Гавары праўду» застаецца без старшыні да 30-га траўня



Актывістка кампаніі і меркаваная кандыдатка ў прэзідэнты-2015 Таццяна Караткевіч патлумачыла далёкую дату з’езду тым, што лідарамі «Гавары праўду» ў розны час былі выбітныя людзі, таму гэтае пытанне стала не толькі важным, а нават сакральным:

– Зараз як мінімум унутры “Гавары праўду” мы бачым дзве кандыдатуры: гэта Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч. І дарэчы абралі яшчэ аднаго чалавека, рэгіянальнага намесніка, гэта Лідзію Сагідуліну. На з’ездзе будзем вырашаць большасцю галасоў таемным галасаваннем.

Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў кажуць, што вельмі спадзяюцца на ўдзел ужо былога кіраўніка «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева ў камандзе Караткевіч як кандыдаткі на прэзідэнта. Прыгадаем, 8-га красавіка Някляеў заявіў аб выхадзе з апазіцыйных структур з-за бязвыніковасці двухгадовых перамоваў апазіцыі па вылучэнні адзінага кандыдата.

Беларускае Радыё Рацыя