Кампанія «Права выбару-2015» судзіцца з ЦВК



Скарга на бяздзейнасць дзяржаўнага органа 29-га чэрвеня была накіравана ў суд Маскоўскага раёна Менска.

Ініцыятары скаргі просяць абавязаць ЦВК Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даць матываваны адказ на калектыўныя прапановы па змяненні заканадаўства, якія былі пададзеныя 7-га красавіка. Кажа сябра кампаніі «Права выбару» Дзяніс Садоўскі:

 – Мы накіравалі скаргу ў Камітэт дзяржкантролю, які ў сваю чаргу нам адказаў, што тое, што мы не атрымалі ліст ад ЦВК – гэта нармальна, што ЦВК і не павінен быў адказваць. Гэта нас таксама абурыла. Наступная іністанцыя пасля Камітэту дзяркантроля – суд.  Мы будзем патрабаваць выканання законаў Рэспублікі Беларусь. Мы лічым гэта парушэннем заканадаўства, якое яскрава ілюструе, як плануюцца адбывацца выбары ў 2015 годзе.

У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: БСДП (Грамада), БХД, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыё-электроннай прамысловасці ды аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага воле-выяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя